Школа Май Бэбиmts.bymts.byЦентр семейной стоматологии «Дентико»mts.by

ГлавнаяНастолку пра беларускіх пісьменнікаў выпусціла да Дня роднай мовы сетка OZ Да...
21 февраля 2025

Настолку пра беларускіх пісьменнікаў выпусціла да Дня роднай мовы сетка OZ

Да Міжнароднага дня роднай мовы сетка OZ выпусціла настольную гульню «Мема. Пісьменнікі». У яе ўключылі 20 выбітных беларускіх аўтараў і 50 папулярных твораў.

Гульня мае два варыянты правілаў. Першы – класічны, калі  трэба шукаць пары карт па прынцыпе «пісьменнік і ягоны твор». Другі варыянт – камандны. Карты з імёнамі аўтараў выкладаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці па даце нараджэння. Для павелічэння складанасці ў дадатак да картак з творамі ідуць яшчэ і налепкі.

Дзякуючы гульні можна значна паглыбіць свае веды ў беларускай літаратуры XIX-XX стагоддзяў. Сярод згаданых у настолцы аўтараў Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц і многія другія.

«Мема. Пісьменнікі» – трэцяя гульня ў серыі Мема. Акрамя картак з аўтарскімі ілюстрацыямі да настолкі прыкладаецца брашура з цікавымі фактамі пра беларускіх літаратараў. Спадзяемся, што «Мема. Пісьменнікі» дапаможа не толькі ўзнавіць веды са школьнай праграмы, але і заахвоціць больш чытаць на роднай мове», – адзначылі ў OZ.

 

Поделиться:
Комментарии (0)

Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.