Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоПервый в Бресте онлайн каталог профессиональных мастеровРекламодателям

ГлавнаяПра карысць вялікіх бетонных каштаноў

Пра карысць вялікіх бетонных каштаноў

Калі ехаць у аўтамабілі па бульвару Касманаўтаў,  пры перасячэнні з вуліцай Гогаля злева на паваротным крузе міма праплываюць вялікія, з метр у вышыню, калючыя шары. Гэта павялічаныя разоў у 20 плады дрэва, якое якраз тут і расце – каштана.  Плады ў шалупіне, таму ў іх здаравенныя, сантыметраў на дваццаць, калючкі. Здагадліва, што недзе падглядзелі камунальнікі, але ўсё роўна прыгожа і міла.

Думаецца пра такія сама вялікія яблыкі ды ігрушы, якія там-сям ляжаць пад брэсцкімі дрэвамі. І мне асабіста пачынае хацецца, каб замест каштаноў там, на паваротным крузе, ляжалі менавіта яны.

Чаму? Вельмі проста. Рух тут даволі інтэнсіўны. Разоў з 5  – 10 на месяц бачыш карціну:  стаяць аўто ў клінчы, наперакасяк, рассеяўшы па вуліцы аскепкі бітай пластмасы ды шкла. А бывала, і на агароджу павесіўшыся або цераз бардзюр пераваліўшыся.

Напэўна, у каштановай калючкі ў аснове добрая арматурына. Інакш яна лёгка адваліцца.  Цяпер уявіце, што вы не “праплываеце міма”, а вас цюкнулі ззаду, і як шар на більярдным стале ваш аўтамабіль пакаціўся на гіганцкі каштан.

Што будзе далей? Правільна. Ваш аўтамабіль, а верагодна, і вы – не будзеце  падлягаць аднаўленню.

Цікава, як трактуюць гэтую сітуацыю ў аддзеле эксплуатацыі дарог Дзяржаштаінспекцыі.

 

 

 

Пётр Цекавый, Реальный Брест

 

 

 

Похожие статьи:

Дороги и чудакиАбсурд знаков и разметки на перекрестке Западного обхода

Дороги и чудакиДополнительная полоса движения должна разгрузить Московскую в часы пик

Дороги и чудакиЧто в Бресте поможет решить проблему транспортных заторов?

Дороги и чудакиРазвалилась гордость и ноу-хау ГАИ - искусственная неровность на Колесника

Дороги и чудакиОбъявление с дырявых дорог

Поделиться:
Комментарии (3)
поклонник Пети # 7 октября 2013 в 17:51
0 + -
+5 / -1
Очередной перл от Петра!))))))
Михаил Наумик # 8 октября 2013 в 02:54
0 + -
+1 / 0
кто служил на море, тот сразу понял: каштаны делал бывший механик морского минного тральщмка. Вылитые мормины-500-сотки
белорус обыкновенный # 8 октября 2013 в 03:53
0 + -
+2 / 0
Мне они их тоже напомнили
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.