Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоРекламодателямРекламодателям

ГлавнаяБрэсцкія велапаркоўкі: фотапараўнанне

Брэсцкія велапаркоўкі: фотапараўнанне

Ехаць на вела можна. Там вуліцай пракінуўся, там нават веладарожкай. Праблема з тым, дзе пакінуць.  Сярэдзіна лета пройдзеная  – ­ самы час глянуць на велапаркоўкі

Калі з веладарожкамі сёлетні сезон страшна правалены (ні аднаго леташняга з’езда не аднавілі па дарозе ад Усходу да цэнтра, з’езды на капітальна адрамантаванай вуліцы Рабцава ДАІ так і не прыняла, бо завысокія, і г.д.), то велапарковак, нібыта, паболела.

Прынамсі, дадалося, разам з новай  Еўраоптаўскай кропкай гандлю, прыстойнае месца для веласяброў чалавека на вуліцы Лакціёнава.

Што да старых кропак, то самыя першыя велапаркоўкі Брэста, каля Газаапарата і ўніверсітэта імя Пушкіна,  выглядаюць ужо  крыху недызайнава,  састарэлымі. Праўда, газаапаратаўскі паркінг па-ранейшаму паперадзе ўсіх у сэнсе бяспекі –  бо зачыняецца на замок і пад аховай. Нават да фатографа падыйшоў ахоўнік і ветліва пацікавіўся, а навошта.

Еўраопт каля вуліцы Арджанікідзэ мае тую сама чорную старую раму для веласіпедаў, якую ўспадкаваў ад “Славянскага рынка”. 

Каля фотамайстэрні побач з “Юбілейкай” на Усходзе невялічкая акуратная секцыя на тры веласіпеды не часта бывае запатрабаваная.

Неяк ураскарачку стаіць тэхнічны ўніверсітэт. Плошча пад абодва аўтапаркінгі, “для выкладчыкаў” і “для ўсіх”, вялікая. У параўнанні з ёю тупічок, дзе стаіць груба звараная прымітыўная рама для веласіпедаў, выглядае апендыксам. І ўжо зусім каго здзІвіць, а каго і абурыць нахабная шыльда перад галоўным уваходам “Стоянка велосипедов строго запрещена!”.  Набягаюць асацыяцыі з напалову ўстойлівым словазлучэннем “стоянка первобытных людей” (маючы наўвазе ўвесь людскі мурашнік там).  У Германіі перад галоўнымі ўваходамі ў навучальныя ўстановы стаяць, як правіла,  сотні двухкалёснікаў.  Бо там УСЁ ДЛЯ ЧАЛАВЕКА, УСЁ Ў ІМЯ ЧАЛАВЕКА,  – абы яму было зручна і камфортна. А ў нас усё яшчэ племянны лад, хіба – рэктар ня ездзе на ровары, дык “…СТРОГО ЗАПРЕЩЕНА”.

Найбольш адэкватная велапаркоўка, на погляд вашага карэспандэнта, перад уваходам у Палац водных відаў спорту. Два прыгожыя  рамонкі з пялёсткамі-заездамі – гэта міла.

Адна з самых першых велапарковак каля ўніверсітэта

Велапаркоўка каля Еўраопта (былы “Славянскі рынак”)…

 …і на Лакціёнава

Веламесцы на Усходзе

Велапаркінг каля Газаапарата

Дызайнавая веластаянка каля Палаца водных відаў спорту

Веласітуацыя з тылу Тэхнічнага ўніверсітэта…

 …і з вітрыннага боку

Арыгінальная "спіралька" для вела каля АЛМІ

Каля "Кароны" таксама дызайнерская велапаркоўка

Каля аптэкі на рагу Гогаля і Леніна "веласпіралька"

Раней там стаяў прыкаваны замком,  пафарбаваны ў белы колер дзіцячы веласіпедзік. Гэта тыповы помнік загінуўшыму веласіпедысту. Аўтару невядома гэтая гісторыя. Можа, хто з чытачоў падзеліцца?

На рынку Кавалёва, ён самы Лагуна, веласіпедыстаў не любяць. Усюды вісяць шыльды аб забароне ўваходзіць на рынак з вела. А вось кампенсуючых веластаянак заўважана не было. Хоць і вісіць- "реет" над рынкам сцяг палітычна-культурніцкай арганізацыі "Белая Русь, але на спрыянне веласіпедыстам ён сваіх трымальнікаў не падняў.

 

 

 

Пётр Цекавый, Реальный Брест 

 

 

 

Похожие статьи:

Дороги и чудакиНа чьей стороне правда? Пешеходы и велосипедисты на Советской в Бресте делят территорию

Дороги и чудакиЗа нарушение ПДД велосипедиста могут наказать штрафом до 900 тысяч рублей

Дороги и чудакиСуд признал водителя буса виновным в причинении менее тяжкого телесного повреждения велосипедисту по неосторожности

Дороги и чудакиНесовершеннолетний велосипедист погиб под колесами МАЗа

Дороги и чудакиВелодорожки 5 столиц Европы

Поделиться:
Комментарии (4)
студент # 24 июля 2013 в 12:17
0 + -
+4 / 0
Вот и на рынке Лагуна велосипедистов не любят, парковок не сделали. А в последнее время участились кражи великов. И как быть? А между прочим коляка детская больше пространства занимает при движении. На политехе - это вообще маразм.
Алексей Кот # 30 июля 2013 в 16:39
0 + -
+1 / 0
Знакомый велик возле политеха стоит)))
Денис Марук # 8 декабря 2013 в 18:37
0 + -
+1 / 0
Вот еще одна оригинальная. Сначала подумал, что какие-то кабеля из земли торчат, перемотанные скотчем.

Епт # 8 декабря 2013 в 19:21
0 + -
0
мля почт все велопарковки не годные, нормальный велик не влазит по размерам! Вилка передняя не проходит!!! Какой дэбил их проектировал???
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.