Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоПервый в Бресте онлайн каталог профессиональных мастеровРекламодателям

ГлавнаяТрыо з Кіева: у вас дарогі лепшыя

Трыо з Кіева: у вас дарогі лепшыя

“Парубкі” праехалі па Берасцейшчыне на веласіпедах 200 кіламетраў

Ондрэй, Олэксандр і Вадым трапілі на вочы ў Брэсцкай крэпасці, каля Тэрэспальскай брамы.  Цяпер там многа веласіпеднай публікі, і якраз вывесілі знакі забароны веласіпеднага руху па Мемарыялу. “Мы бачылі”, – сказаў адзін з тройкі. – Бокам аб’ехалі. Не ісці ж пешу. Тількі што з Біловіжскэй пушчі прыіхалы”.

Трапілі мне трое больш на вуха, праўду сказаўшы. Бо ўзаемнічалі па-украінску. “І мы спрабавалі ў Брэсце знайсці каго, хто па-беларуску казаў бы”,  –  адрэагаваў Аляксандр.

Давялося казаць непрычасаную праўду. “Казаць могуць многія, але наводка гістарычная перасільвае”, – патлумачыў ім. Папрасіў заставацца пры ўкраінскай, сам адпрацаваў па-беларуску, паколькі хлопцы згадзіліся даць інтэрвью. Вось яно. Па-украінску пісаць не буду, хоць па мне – надта мілая мова.

П.Ц.Чым дабраліся? Няўжо велікамі?

Ондрэй: Цягніком. 17 гадзін нам гэта заняло. Сустрэлі тут землякоў, дык тыя падзівіліся з нас, бо можна з перасадкай аўтобусам было, крыху хутчэй. Тут ездзім веласіпедамі ўжо. (глядзіць на прыбор на рулі) 208 кіламетраў наматалі.

П.Ц. Ровары ў вас ніц сабе. Гэтыя два нібыта аднатыпныя…

Вадым: Не, той іншы. Мой і яго (паказвае на Олэксандра) аднолькавага тыпу. Толькі што ён большы, дык і велік яго большы. Галоўнае, ні ў кога не ламаліся.

П.Ц. А як вам дарогі нашыя? Веладарожкі?

Он.: Дарогі ў вас шмат лепшыя за ўкраінскія. Мы на шашы хіба адну-дзве ямы бачылі, можа пяць нязначных пашкоджанняў. Калі бардзюры робяць, то падрэзаныя, падагнаныя блокі гладзенька. У нас так не робяць. Кіроўцы трымаюцца правабаковага руху. І паркуюцца  акуратней. І яшчэ –  веладарожкі ёсць. На адной вуліцы, нядаўна, дык новая і вялікая…

П.Ц. Калі з пушчы ехалі, дык гэта вуліца Рабцава. Нядаўна здавалі яе пасля рэмонту. Ды не здалі. Менавіта з-за веладарожак Дзяржаўтаінспекцыя акт не падпісала. Завысокія зьезды. А так дарожка, згодзен, прыдатная. Адно што сумніў, ці трэба яе з пліткі класці, Бо швы на хуткасці “вядуць”…

В.: У Кіеве такую хацелася б мець…

П.Ц. А ў пушчы як вам было?

Ол.: Проста клас. Уражанні надта. Дарога гладкая, сам лес… І звяры.

П.Ц. А як даведаліся, як выбралі мэту паездкі?

Ол.: А праз інтэрнэт. Пачыталі, што такое можна паглядзець у пушчы, вальеры, дарожкі для ровараў.

П.Ц. : Дзе ночылі? Чытаў у нэце, што ў пушчы прымальныя раскладкі.

Ол: Там месцы ўсе раскупленыя былі. Начавалі ў хаце, дамовіліся ў Камянюках.

П.Ц.: А дзе вашыя дзяўчаты? Чаму мужчынскім чыста складам?

Ол.: Дык мы прыехалі беларусак выглядзець. Нічога ў вас тут дзяўчаткі ёсць. А калі сур’ёзна, дык дзеўкі доўгія на зборы, а наш праект хуткі апынуўся і чыста мужчынскі, нагрузачны. Працуем мы разам,  згаварыліся па-хуткаму і паехалі на пяць дзён.

П.Ц.: Як назад паедзеце?

Он.: Таксама цягніком. У аўторак пад вечар будзем у Кіеве.

П.Ц.: Ці ёсць самыя  станоўчыя і самыя адмоўныя ўражанні?

Хлопцы адказалі ўсе разам:

–  Покі самі ліпші.

Фота: Ондрэй, Олександр, Вадым (справа налева) у Брэсцкай крэпасці.

 

 

 

Пётр Цекавый, Реальный Брест 

 

 

Похожие статьи:

Брестская крепостьИстория нынешней Волынки начинается, когда на месте старого города Брест-Литовск началось строительство крепости

Брестская крепость135 новобранцев Брестской пограничной группы приняли присягу в Брестской крепости

Брестская крепостьЛукашенко поздравил коллектив Брестской крепости с юбилеем

Брестская крепостьВ Брестской крепости раскопали фундамент старого порохового погреба

Брестская крепостьРуины Бернардинского монастыря будет дополнительно охранять велопатруль

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.