Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоРекламодателямРекламодателям

ГлавнаяДырэктар Мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”: варонкі з пахаваннямі будзем шукаць

Дырэктар Мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”: варонкі з пахаваннямі будзем шукаць

Рыгор Бысюк даў інтэрвью карэспандэнту сайта Реальный Брест задоўга  да дня 22 чэрвеня. Матэрыял адстаяўся, прапаную яго вашай увазе

Шчыт перад уваходам на тэрыторыю Мемарыяла

Пачну з факта, пра які не хацеў пісаць, але менавіта на ім пачалася наша размова перад уваходам у Музей абароны, і ён арганічна падыходзіць для пачатку тут.

Дамаўляючыя пра інтэрвью  па тэлефоне, папрасіў дырэктара паправіць сітуацыю з таблічкамі “ЛОВЛЯ РЫБЫ ЗАПРЕЩЕНА”. Былі яны прыбітыя цвікамі да дрэваў. “Каб таму, хто прыбіваў да жывога дрэва, цвік у нагу забілі – не палюбіў бы”. Спадар Бысюк сказаў, што не яны таблічкі тыя вешалі, але…

“Перад тым, як ісці да Вас, праверыў таблічкі”, – сказаў я Рыгору Рыгоравічу. – “Вы чалавек слова. Цвікоў больш няма, таблічкі прыматаныя дротам”. Дырэктар махнуў рукой. “Здаецца, прыбівалі акурат з ведамства аховы прыроды. Паправілі, і добра”.

Таблічкі на тэрыторыі Мемарыяла перавесілі

Перазахаванні

Уласна інтэрвью адбылося ў кабінеце.

Карэспандэнт: Вядома, што ў чэрвені 1941 года нямецкія фашысты зрабілі па крэпасці  31 стрэл  з артылерыйскай сістэмы “ТОР” снарадамі больш за тону вагой. 2 снарады заклініла, яшчэ  два не разарваліся – адзін трапіў у раку, другі, паводле ўласнай інфармацыі, зарыўся ў глебу без выбуху. Утварылася 29 варонак глыбінёй 5 і дыяметрам 15 метраў. Перад прыездам Гітлера і Мусаліні ў жніўні 1941 года крэпасць “зачысцілі” ад магчымых салдатаў праціўніка, але і проста санітарна: каб не было цяжкага паху, загінулых чырвонаармейцаў, а таксама жывёл паскідалі ў гэтыя варонкі і засыпалі ўпоравень з зямлёй. Летась адну варонку раскапалі, знайшлі 58 парэшткаў, 4 абаронцы крэпасці сталі вядомыя. Скажыце, а як з пазасталымі варонкамі? Ці будуць шукаць і перазахоўваць яшчэ?

Рыгор Бысюк: З часам знаходзяцца новыя і новыя часовыя магілы абаронцаў крэпасці. Нядаўна на валах Кобрынскага ўмацавання знайшлі парэшткі двух чырвонаармейцаў. Гэта выпадковыя знаходкі. Сістэмна мы супрацоўнічаем з штатнай пошукавай адзінкай – 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам  Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

Байцы гэтага батальёна зрабілі ў Брэсце вялікую працу. Яны  знайшлі парэшткі расстраляных  ваеннапалонных каля Паўднёвага гарадка. Магіла ўпарадкаваная. Мы спадзяемся на гэтых людзей і ў крэпасці. Пахаванні ў варонках безумоўна будуць абследаваныя, загінулых, калі яны будуць знойдзеныя, перапахаваюць паводле належнага абраду.

Варонка ад сістэмы “Карл” у Брэсцкай крэпасці (fortification.ru) 

Кар.: Хутка год, як працуе падрыхтоўча-аналітычная група “Брэст-2019”. Яе заяўленая мэта выпрацаваць дастойную канцэпцыю рэгенерацыі крэпасці і горада да 1000-годдзя Брэста. Некалькі разоў, па Фрэйду,  дакументы групы падпісвалі  “Брестская крепость 2019”  . Відавочна, таму, што крэпасць найбольш цікавая ініцыятарам распрацоўкі. Ці склаўся ў вас з імі кантакт?

Р.Б.: Ёсць у нас нармальны, дзелавы кантакт. Я ўпэўнены, што той мільён долараў у пераліку, які ўклаў у падрыхтоўчы этап мецэнат Уладзімір Мікулік, прынясе плён. Мы абмяркоўваем варыянты ажыўлення турызму, каб прыток людзей сюды быў большы. Да слова, у нас тут вялікі прагрэс. Боль людзей прыязджае з кожным годам. Прырост складае дзясяткі тысячаў. Збольшага гэта турысты з Расіі. Нават у студзені, на расійскія калядныя адпачынкі, многа было аўтатурыстаў адтуль. Расіяне вельмі дапамагаюць. Прыкладам, фірма “Лукойл” штомесяца вылучае паліва для нашай тэхнікі на 1 000 долараў, у пераліку. На грошы, вылучаныя летась “Газпромам”, ажыццяўляем рэмонт у кальцавой казарме. Думаю, што план мецэната Мікуліка сабраць на рэгенерацыю крэпасці мільярд долараў, у пераліку, які ён абвесціў нядаўна пры адкрыцці моста на Тэрэспальскі востраў, можа ажыццявіцца.

Кар.: Як Вы ставіцеся да прапаноў па рэгенерацыі Старога Берасця, на месцы якога была збудаваная Брэсцкая крэпасць?

Р.Б. Некаторыя прапановы занадта агрэсіўныя. Іх рэалізацыя прывяла б да разбурэння функцыянальнасці Мемарыяла. Мы ў прынцыпе супраць таго, каб мяняць нешта на Цытадэлі. Хіба што паставіць можна было б нейкі макет першапачатковага будынка перад Белым палацам, Інжынерным упраўленнем. Можа, нават адбудаваць у паменшаным памеры 20-метровы данжон, двайнік Камянецкай вежы, на месцы, дзе ён раней быў. Гэта, безумоўна, паспрыяла б лепшаму азнаямленню наведнікаў з сапраўднай гісторыяй гэтага месца.

Кар.: А як Вы ставіцеся да ідэі, якую выказалі некалькі чалавек (назаву архітэктара Ірыну Лаўроўскую,  мастака Анатоля Жалудко)  адбудаваць дзе-небудзт на асобнай пляцоўцы, скажам, на Кобрынскім умацаванні, увесь Стары Горад ў маштабе 1:10?

Р.Б.: Лічу гэта добрай ідэяй. Нешта такое надта патрэбнае найперш школьнікам і студэнтам, але было б цікавым і для турыстаў. Я “за”.

Кар.: На старонках газеты “Брестский курьер” публікуецца серыя “Подземелья Бреста и крепости”. Ці лічыце Вы перспектыўным даследаванне падземных гарызонтаў і карысным аднаўленне, умацаванне і адкрыццё для турыстаў пэўнай часткі падземных тунэляў, – натуральна, пры ўмове, што яны будуць знойдзеныя?

Р.Б.: Гэта неблагая ідэя. Думаю, турыстам гэта толькі дадало б уражанняў. Яшчэ былі б кропкі прыцягнення цікавасці.

Кар.: Вярнуся да таблічак з забаронай лоўлі рыбы. Усё ж крэпасць гэта 4 квадратных кіламетры. Па-за Мемарыялам зямля належыць гораду. Як Вы мяркуеце, ці варта забараняць лоўлю рыбы вудай там, дзе практычна ўсталяваліся своеасаблівыя зоны адпачынку гараджанаў?

Р.Б.: Я не прыхільнік лоўлі рыбы ў Брэсцкай крэпасці.

Кар: А сам рыбу ловіце?

Р.Б.: Так, магу павудзіць. Зрэшты, з таго берага Мухаўца, за вантавым мастом на ўваходзе, мы ж рыбакоў не ганяем. А з гэтага не дазваляем. Бо гэта месца такое своеасаблівае. А раптам там, як на Кобрынскім умацаванні, стаіш на нечыяй магіле і рыбу вудзіш.  Мемарыял гэта ж фактычна могілкі.

Кар.: Але ж і ў гарадскім парку брацкая магіла на ўваходзе, а побач дыскатэка. А тут акурат Буг і Мухавец зліваюцца. Цікавае такое месца, і памежнікі ж, скажам, заўсёды рыбу лавілі, хіба не?

Р.Б.: Мяркую, гэта прадмет абмеркавання ў асяродку гарадскіх уладаў і з імі, але лепш паўстрымацца ад рыбалкі. Гэта маё прыватнае меркаванне.

Кар.: Што Вас не задавальняе, што лічыце не развіццём, а дэградацыяй?

Р.Б.:  Я нядаўна тут. Але ўжо маю досвед. Нейкую мяжу трэба пакласці гульбішчам. Маю наўвазе кафэ “Цытадэль”. Ну дазволілі вам адзначыць тут вяселле, нейкае яшчэ свята, але навошта выносіць гэтую дыскатэку на святую як-ніяк зямлю звонку? Бо ж дажыліся да таго, што робяць на вяселлях салюты і феерверкі большыя за нашы, мемарыяльскія. Гэта ж ні ў якія вароты не лезе.

Або замкІ вясельныя  вешаюць на масты. Пасля кавярні “Цытадэль” ідуць на сапраўдную Цытадэль са сваімі скабянымі таварамі.  Гэта НЕ ТОЕ МЕСЦА, яны НЕ ДА МЕСЦА тут. Не будзе шчасця, а толькі страты. Ключы ў Мухавец, у Буг павыкідалі, і што? Ушчэрбная традыцыя. Мы спілоўвалі, спілоўваем і будзем спілоўваць, і ў металалом.

Кар: Ды і марнатраўства гэта, беларускімі вачыма паглядзеўшы, вялікае. Гэта колькі замкоў замест каб служыць па прызначэнні,  проста навешваецца абы віселі …абы куды. І неэтычна. Бачыў сам летась – нават у дзіркі ад куль тут дужкі замкоў пазасоўвалі, пазамыкалі дзеля свайго нейкага шчасця. Добра, што спілавалі, гэта невыносны кіч.

Рыгор Рыгоравіч, ці ёсць нешта, пра што не спытаў, а хацелася б сказаць?

Рыгор Бысюк: Мы адкрытыя для размоў, абмеркавання. Абы на карысць справе.

Пасля размовы паехаў на правы бераг правага рукава Мухаўца. Гэта за міліцэйскім пастом і паркоўкай налева. Праз дзвесце метраў выйшаў да велічнай белалісцевай таполі на беразе. Яе дыяметр мабыць дасягнуў неабходных 2 метраў, каб трапіць пад абарону дзяржавы. Тут  ужо гарадская тэрыторыя. На дрэве красавалася таблічка “ЛОВЛЯ РЫБЫ ЗАПРЕЩЕНА” , па-ранейшаму прыгвожджаная кандовымі такімі цвікамі.  

 

 

 

Пётр Цекавый, Реальный Брест 

 

 

 

Похожие статьи:

Брестская крепостьБрест может стать одним из ярких туристических центров Беларуси

Брестская крепостьО свадьбах и праздничных гуляньях в Брестской крепости

Брестская крепостьМолитвы волонтёров-«бернардинцев» были услышаны

Брестская крепость«Брест 2019»: вопросов больше, чем ответов

Брестская крепостьВ Гершонах – люди для строительства домов и коттеджей берут песок с костями

Поделиться:
Комментарии (2)
Gurock # 23 июня 2013 в 14:27
0 + -
+3 / 0
Это не воронки от "Карлов" - это результаты взрывов 500 килограммовых авиабомб,сброшенных на Восточный форт 29 июня 1941 года.
""
Gurock # 28 июня 2013 в 15:17
0 + -
+1 / 0
Комментарий из сети:
Залезть невесте под юбку на руинах крепости в том самом месте где гибли защитники 33ип - самое то! Кульно, драйвово, круто и эротично! И главное, ей самой как видим приятственно..............

""
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.