Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоПервый в Бресте онлайн каталог профессиональных мастеровРекламодателям

ГлавнаяНовостиБрестская крепостьАдбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

Больш чым за 2 гадзіны наведвальнікі прайшліся па ўсёй гісторыі гораду ад археалагічнага музея “Бярэсце” да сучаснага цэнтру гораду.

30 сакавіка 2014 г. грамадска-культурная кампанія “Берасце старадаўняе” прэзентавала сваю, пакуль працоўную, версію турыстычнага маршруту па гораду. Каля 40 чалавек змаглі ацаніць напрацоўкі актывістаў. Больш чым за 2 гадзіны наведвальнікі прайшліся па ўсёй гісторыі гораду ад археалагічнага музея “Бярэсце” да сучаснага цэнтру гораду.

Апроч датаў і фактаў, якія можна пачуць на кожнай экскурсіі, мы імкнуліся насыціць турыстычны маршрут «Берасце старадаўняе» гарадскімі легендамі, дапоўніць яго яскравымі сродкамі візуалізацыі, ўзгадаць забытыя даты. Галоўным было надаць роўную ўвагу ўсім гістарычным перыядам гісторыі гораду,” – кажа адзін з актывістаў кампаніі Віктар Клімус.

І сапраўды, значная частка экскурсіі распавядала пра тую гістарычную спадчыну, якую, на жаль, ужо немагчыма пабачыць на ўласныя вочы.

Арганізатары запаўнялі прабелы ў гарадскім асяродку мастацкімі рэканструкцыямі і 3D мадэлямі помнікаў Сярэднявечча і Новага часу. Бернардынскі ансамбль, калегіум Езуітаў, дамініканскі, брыгіцкі і аўгусцінскі кляштары, першая беларуская друкарня, ратуша, - кожны наведвальнік мог пачуць для сябе нешта новае і цікавае.

Арганізатары адзначаюць, што гэтая экскурсія была збольшага працоўная – пад час яе замяраўся час на агучку тэксту і пераходы паміж аб’ектамі, ацэньвалася ступень цікавасць той ці іншай інфармацыі. Наогул жа поўны маршрут будзе мець не толькі пешы, але і аўтобусны фармат, уключаць у сябе таксама і зусім новую частку гораду.

Тэкст экскурсіі яшчэ чакае гістарычная рэцэнзія і рэдагаванне. Аўтары разлічваюць, што па сканчэнні працы турыстычны маршрут будзе зацверджаны як афіцыйны, і ўжо да бліжэйшага юбілею гораду кожны берасцеец і госць гораду зможа наведаць экскурсію па “Берасцю старадаўняму”.

Аднайменная грамадская кампанія “Берасце старадаўняе” афіцыйна стартавала 15 жніўня мінулага году. Яе ініцыятары– брэсцкія гісторыкі, краязнаўцы, працаўнікі сферы культуры, і іншыя зацікаўленыя асобы, якія ставяць за мэту папулярызацыю 1000-гадовай культурна-гістарычнай спадчыны гораду.

Актывісты ўжо ладзілі ў горадзе тэматычныя вечарыны, акцыі памяці, праводзілі даследаванні, распрацавалі шэраг сувенірнай і інфармацыйнай прадукцыі на тэму гісторыі гораду. Турыстычны маршрут па забытаму Берасцю стаў яшчэ адным накірункам працы мясцовых энтузіястаў.

 

 

 

Похожие статьи:

Брестская крепостьУровень водных артерий Бреста остается низким

Брестская крепостьСубботник на руинах Бернардинского монастыря

Брестская крепость135 новобранцев Брестской пограничной группы приняли присягу в Брестской крепости

Брестская крепостьПечальная судьба Брестского кемпинга, или II равелина Кобринского укрепления

Брестская крепостьУ Тереспольских ворот начались работы по строительству моста

Поделиться:
Комментарии (5)
турист # 31 марта 2014 в 01:01
0 + -
+9 / 0
Ого!
Очищенный реаловцами Бернардинский монастырь уже засветился в экскурсионных маршрутах!
Браво!
Респект и уважение всем участникам очистки-ваши труды дали свои плоды! w-plus i_am_so_happy w-plus
Gurock # 31 марта 2014 в 01:05
0 + -
+6 / 0
Cправедливости ради,мы всё ж его ещё не до конца зачистили. Надо бы окончить очистку. И ещё: нужна консультация специалиста: чем можно остановить прорастание деревьев и кустарников? Тем средством что у нас есть мы остановим данным процесс максимум на полгода и то в основном траву... unknown
Николай Колядич # 31 марта 2014 в 01:18
0 + -
+6 / 0
Надо бы окончить очистку.
Надо.
Осталось определиться с датой и составом.
Денис Марук # 31 марта 2014 в 01:26
0 + -
+4 / 0
5 апреля же решили. Состав - все добровольно :)
Николай Колядич # 31 марта 2014 в 11:43
0 + -
+3 / 0
5 апреля - нормально.
Осталось попросить Андрея Ч. договориться с хорошей погодой на этот день, особенно, на первую его половину. И на вторую.
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.