Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоПервый в Бресте онлайн каталог профессиональных мастеровРекламодателям

ГлавнаяУладальнік ралеты на Маставой: “Не дзеці, а пісаюцца”

Уладальнік ралеты на Маставой: “Не дзеці, а пісаюцца”

Каля прыпынку “Маставая”  непадалёку ад чыгуначнага вакзала стаяць тры крамы. Яны згрупаваныя блокам.  З  тылу і бакоў адгароджаныя калючым дротам ...

“Для каго канцлагер?” – спытаў  мужчыну ў крайнім павільёне са штучнымі кветкамі.

“Абараняемся так ад сцыкуноў”, – адказаў той. – Бо ўжо гляньце, нават тыльная сцяна паіржавела ўся.”

Выказаў меркаванне, што у першым блоку, “Прадукты”, купляюць піва, а потым …

Аказалася, у асноўным, кантынгент ад гарадскога Цэнтра занятасці непадалёку. У будні з самага рання стаяць там кадры, іншым разам цэлы мітынг на чалавек сто. Ловяць “халтурку”. Заадно грэюцца.

“А паддаўшы, часта і “з капыт”. Гэта падтрымала тэму жонка прадпрымальніка.  “Могуць і прылегчы, паспаць”.

Было гэта ўчора. Акурат Дзень абароны дзяцей. Таму і кажу: “Што, спяць як дзеці?”. Не, кажа жанчына, алкагольны сон цяжкі. Але як дзеці пісаюцца пад сябе. Або на сцены, калі не спяць. Таму і заплялі калючкай.

Прыгадаўся мне мой знаёмы. Яму ў пратакол міліцыянты колісь напісАлі , што мацюкаўся і пІсаў з ганка ў двары “Брэсцкага кур’ера”. Чалавек працаваў выкладчыкам ва ўніверы, не парушаў нічога такога, проста быў нелаяльны. Як прылавіць? Немагчыма. Таму напісАлі першае, што падказала фантазія. Потым  пісаравы “браты па розуму”  за “амаралку” звольнілі яго з працы.

А тут бяры гэтых сцыкуноў – не хачу. І Ленінскі РАУС побач, праз 200 метраў. І месца надта люднае. Да чаго ж мы дажыліся.

Крамы за “калючкай” на Маставой

 

 

 

Пётр Цекавый, Реальный Брест 

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ бассейне ФОКа размножаются плесень и грибок

Брест и регионОпора освещения держит в напряжении гостей Дворца водных видов спорта

Брест и регионБрестские трущобы – нелицеприятная грязь на облике родного города

Брест и регионОчередной ляп или делай все по чертежу

Брест и регионНабережная в Бресте. Гордость или позор?

Поделиться:
Комментарии (1)
читатель # 2 июня 2013 в 19:48
0 + -
+2 / 0
А с другой стороны проблема туалетов для Бреста актуальнейшая. пы.сы Не повезло вашему знакомому, вероятно, в среду мацюкаўся і пІсаў з ганка ў двары “Брэсцкага кур’ера”?
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.