Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоРекламодателямРекламодателям

ГлавнаяШто крадуць у брэсцкай “Лазні”

Што крадуць у брэсцкай “Лазні”

Днямі няблага папарыўся. Заадно высветліў самае бяспечнае месца самай вялікай нашай…ну не памыйкі жа. Памывачнага пункта.

На выхадзе, забраўшы з бокса (стаіць пад наглядам стальная шафа на сто аддзяленняў, з ключыкамі – замкнуў і пайшоў мыцца) свае папернік, мабільнік і іншыя скарбы, пагаварыў з жанчынай  пры дзвярах. Каб не “закрылася” ад нязручных пытанняў, пачаў са зручных.

–  А што ў вас забываюцца ў шафках? Што, прыкладам, забыліся самае такое…нявартае. І наадворот, што самае дарагое?

“Драбязу розную пакідаюць”, – сказала жанчына. – “Памывачныя прыналежнасці…” “Не, у сейфіках, тут”, – перабіваю.

–  Тут…Было раз, сярэбраны крыжык чалавек забыўся. Вярнуўся, я глянула, дык ён на месцы быў. А вось у лазеннай залі наверсе…

Жанчыну зноў павяло на шафы, і яна згадала, што аднойчы “новы беларус” забыўся тоўсты залаты ланцужок, але калі спахапіўся, “было з канцамі”. І міліцыя не дапамагла.

“А ці крадуць з сэйфікаў?” – задаў нарэшце

ТОЕ ПЫТАННЕ

 “Толькі раз было”, – кажа жанчына. – “Мужчына распранаўся ў гардэробе, ключык пакінуў на лаўцы, а злодзей хваць! Пайшоў выняў усё з бокса: грошы, два мабільнікі, ключы ад дома, пашпарт – і выйшаў. Але злавілі”.

–  “Часта бачыў – “ла-ба-ла-ба-ла”, – трындзяць па мабільніку голыя наверсе. А ці адтуль не крадуць? І куды хаваюць ключ ад сейфіка, – хіба як “кантрабасы” на мяжы, у розныя поласці??? (паказваю на нос, вушы, рот і ніжэй).

КУДЫ КЛАСЦІ

Жанчына ажывілася. Рагатнула нават, уявіўшы, у якія поласці можна запіхнуць ключык. “Так, так, зусім дурныя некаторыя, бяруць дарагія мабілкі з сабой. І крадуць іх, канешне. Пару разоў на тыдзень бывае. А ключык той…(зноў смяецца). Ну, недзе кладуць.

А наогул, самае бяспечнае месца ў лазні гэта гардэроб, дзеліцца жанчына. Здаеш у кішэні той мабільнік або што яшчэ – і гардэробшчыца заўсёды на месцы, а красці ёй самой зусім нявыгадна, з міліцыяй цягацца”.

Ага-ага, думаю.  Дык нумарок ад гардэроба, як і той ключык, таксама трэба некуды…хаваць, у нейкую  адтуліну…пратуліну…пройму. Перад вачыма ўсплывае фільмік  шматгадовай, праўда, даўніны: гардэробшчыца “Лазні” зімой выдала дамскі кажушак за 300 долараў не той даме, дык “тая” дама ад роспачы  ўрэзала няшчаснай гардэробшчыцы швабрай па ілбу. Тая аж завалілася. Міліцыю выклікАлі. Да суда нібыта дайшло.

У НЯМЕЧЧЫНЕ

Таму распавядаю жанчыне, як было ў Нямеччыне, дзе парыўся ў адзіным пазасталым на ўсю краіну ЛАЗЕННЫМ ЛАНДШАФЦЕ (во як!!!). Адзіным, бо грамадскія лазні скрозь нерэнтабельныя, і ўсюды пазачынялі, а ў гэтым багатым горадзе  бацькі-Рада вырашылі даплачваць наведнікам. І за 11 еўра тут табе і 5 саун ступенных ад “пенсіянерскай” 40- градуснай да фінскай-топ са 120-цю па Цэльсію, і, на задворках, “руссішэс дампфбад” з венікам, і дУшы, і з дзясятак адпачывальняў – лего, косці, більярд, –  і два басейны, малы і вялікі – дзе паядноўваюцца і мужчыны, і жанчыны… Стоп, без задніх думак. Туды можна толькі ў плаўках. (Хаця, калі распытваўся, сказалі, што ў Гамбургу ёсць агульныя басейны для нудыстаў). Дык вось, там каштоўныя не каштоўныя – проста ўсе рэчы замыкаюцца на ключ, які мае такую ворку. Як сабака. І яго можна павесіць сабе на руку або на шыю.

Вахцёрка зацікавілася. “Бач ты, немцы…ушлыя”.

“Але вяровачка тая засаленая…ну як атэль з немянянай бялізнай…тысяча спала ўжо да вас”, – суцешыў яе.

ДОМА

Дома абмеркаваў праблему крадзяжоў у лазенных галякоў з дачкой. Яна  ўнесла рацыяналізатарскую прапанову. Ключык ад сейфіка або ад шафы з усім дабром вешаецца на бранзалетку, а яна наглуха зашпільваецца на руцэ.

“А хто адмыкае бранзалетку?” – “А прыбіральшчыца наверсе, адмысловым ключыкам. Як ад паліцэйскіх кайданкаў або як у праваднікоў ад дзвярэй ды вокнаў цягніка”.

Што ж, хоць ты бяры семейнае прадпрыемства адчыняй.  Ужо гардэробшчыцы лоб падстаўляць не трэба будзе пад швабру. Але што рабіць з нерэнтабельнасцю?

 

 

Пётр Цекавый,  Реальный Брест 

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионТри выбитых зуба - не являются хулиганством и поводом для возбуждения уголовного дела?

Брест и регионВ Бресте во время учения "Щит" произошло вооруженное ограбление?

Брест и регионРуководитель брестского филиала «МММ-2011» получил 6 лет лишения свободы

Брест и регионЖизнь после жизни

Брест и регионНазначена дополнительная проверка по делу "Митрохина"

Поделиться:
Комментарии (2)
любитель # 6 июня 2013 в 11:58
0 + -
+8 / 0
Не хочу и бесплатно в этот помывочный пункт на втором этаже. Лучше купить билет в шестиместную сауну на первом(справа от главного входа). Там - более комфортно, удобно и качество пара высокое. Да, дороже. Но, дешевизна никогда не будет качественной. А в этой шестимесной сауне ещё ни разу не было эксцессов. Часто там собираются уже знакомые друг другу люди.
Дмитрий Бородаченков # 3 июня 2014 в 18:01
+1 + -
+1 / 0
Это, интересно, где и кто определил качество пара - высокое? ))) Хожу в Лазню уже 20 лет... знаю многих там.. компания большая.. от строителя до начальника отдела в ОИК... В том то и дело, что пар, который в Лазне - невозможно где-то повторить... На то, уважаемый, ты и Любитель.. Профессионалам банного дела в Лазне очень хорошо...
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.