Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоПервый в Бресте онлайн каталог профессиональных мастеровБрестский областной кожно-венерологический диспансер

ГлавнаяМастак даў адказ, хто такі бульбаш

Мастак даў адказ, хто такі бульбаш

Намаляваўшы атамана Бульбу

“А тыя, хто ваяваў пад яго камандай, – яны і былі сапраўдныя бульбаўцы, або бульбашы, – тлумачыць Анатоль Жалудко,  аўтар  партрэта. –  Тарас Баравец, больш вядомы  потым як атаман Бульба, быў адзіны камандзір, які ў міжваенны час меў войска ў 15 тысяч чалавек, не маючы дзяржавы”.

Анатоль прызнае, што ў невялікай меры яго справакавалі “паблажліва-прыдуркаватыя” назвы водкі і ўстановаў, звязаных з яе спажываннем, якія з’явіліся ў Беларусі.  “Праўду напісаў паэт Гучок  –  гэтая мянушка ўсплыла з блатняцка-турэмнага жаргону паўвекавой даўніны, і паўтараць яе гэта тое самае, што ўслед за за кімсці раўсці “Владимирский централ”, – кажа ён. – Але для мяне больш “важыць” не чыйсці кірмашовы выпяндрож, а сама асоба. Атаман Бульба, пры ўсёй неадназначнасці, быў асобай самавітай, – пярэчыў самаму Бандэры. Ён сам не быў фігляром, і войска не было пацешным. Бульбашы да 1947 года  мелі  на Берасцейшчыне да 300 актыўных узброеных груп  і атрадаў”.

Анатоль Жалудко  гэта брэсцкі мастак, аўтар канцэпцыі этнатурыстычнага Цэнтра “Наш родны кут Сабалі”, на які кампанія Юрыя Чыжа “Трайпл” вылучыла 15 мільёнаў долараў і які маюць збудаваць на 100-м кіламетры трасы М1 да канца 2015 года. Анатоль Жалудко намаляваў атамана Бараўца – Бульбу  ў шэрагу партрэтаў “Слынныя постаці  Палесся” для свайго этнаграфічнага музея ў вёсцы Сабалі, дзе ён вырас (І дзе, дарэчы, прайшло дзяцінства ўладальніка “Трайпла” Чыжа, у радаводзе якога ёсць і Скарыны). Музей улучае ўжо некалькі тысяч экспанатаў і мае стаць адным з акцэнтаў этнатурыстычнага Цэнтра. Пакуль што ў  шэрагу партрэтаў, акрамя Бульбы, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Канстанцін Астрожскі, Тадэвуш Касцюшка і Леў Сапега.

Засталося дадаць, што атаман Бульба намаляваны ў каларыстыцы сапраўднай бульбіны, якая НЕ ВЫЛУЧАЕЦЦА  дружалюбнымі фарбамі. Спрэчны, але нейкі ўсё ж прыёмчык постмадэрнізму.

Ці працуе ён на імпрэсум ў таго, хто глядзіць на карціну? Па-мойму, так.

 

 

 

Пётр Цекавый, Реальный Брест 

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионВ Бресте играли в шахматы живыми людьми

Брест и регионПеред концертом Газманов ответил на вопросы журналистов и посадил дерево

Брест и регионТатьяна Артимович: Текст как монументальная фотография

Брест и регионВыставка брестского художника Дмитрия Булдакова "Нет - войне, творчеству- да!"

Брест и регионВ Бресте открылся новый стриптиз клуб «Ночные фантазии»

Поделиться:
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.