Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоРекламодателямРекламодателям

ГлавнаяБрэсцкая гімназія №1 дае ўзровень Балонскай сістэмы

Брэсцкая гімназія №1 дае ўзровень Балонскай сістэмы

Прынамсі, траціна гімназістаў выпуску 2012 года вучыцца  ва ўніверсітэтах краін Балонскага працэса.  Добра гэта ці не? Давайце паразважаем ...

У абсалютнай лічбе траціна гэта 29 чалавек. 15 паступілі ў польскія ўніверсітэты,  13 у ВНУ Расійскай Федэрацыі і 1 у Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт. Дарэчы, на бюджэтнае навучанне. Таксама не за свае грошы вучыцца, паводле гімназічнай статыстыкі, пераважная бальшыня  гэтых 29 “замежных” студэнтаў з брэсцка-гімназічнымі каранямі.

54 з 83 выпускнікоў гімназіі засталіся ў Беларусі, 20 у Брэсце (тут у дэрбійным міжсабойчыку “Брэсцкі Тэхнічны уні імя Пушкіна” лік 17: 3).

Балонскія ўніверсітэты ўсе за мяжой

Ведаючы сітуацыю, што называецца, знутры, не хачу быць ілжэпатрыётам. За мяне знойдуцца  тысячы ўжо штатных надувальшчыкаў шчок. Працытую лепш дырэктара адной з тутэйшых элітных навучальных устаноў (не гімназічнага, дарэчы): “Нас ганяць за тое, што дзеці паступаюць за мяжу. Але ж мы не можам забіраць у іх гэтае права”.

Сапраўды, калі з дыпломам Варшаўскага, Пецярбургскага электратэхнічнага або Мюнхенскага  тэхнічнага  ўніверсітэта вы зможаце працаваць ва ўсіх 47 краінах, якія далучыліся да  Балонскага працэсу, то беларускія “докі” патрабуюць настрыфікацыі. Фактычна, вучыся наноў.

У сваім сне розуму мы датумкаліся да такой пачварнасці, што жывучы ў беднай краіне, маем  мешаную надта на карысць платнага сегмента сістэму вышэйшага навучання, і плата за яго ўпоравень  або нават вышэй за ўніверсітэты Балонскага працэсу. Так, у згадваным  мной Мюнхенскім тэхнічным універсітэце год навучання каштуе 1800 долараў. Прэстыжная “Кіева-Магілянская Акадэмія” просіць 2 160 долараў.

А няхай узялі б усю краіну ў “балонь”, чым ездзіць на студыі за мяжу лепшым!  Але з нашым  багажом у Балонскі (па назову горада ў Італіі, дзе падпісалі рамачныя ўмовы) працэс не бяруць.  Бо яго прынцыпы гэта тое, чаго ў нас няма і да чаго, па сутнасці, не імкнемся: універсітэцкая аўтаномія, акадэмічная свабода, студэнцкае самакіраванне.

Навошта яны? Бо прагрэс даказаў, што толькі свабодны чалавек можа навучыцца прымаць адэкватныя рашэнні. А без іх няма адэкватнай дзяржавы.

Едуць купцы

Пацікавіўся ў дырэктаркі гімназіі Лідзіі Іванаўны Сцепанюк, чаму ў Санкт-Пецярбургу (ЛЭТІ, Ленінградзкі Электратэхнічны інстытут)  вучацца ажно сямёра былых гімназістаў. “Да нас купцы прыязджаюць адтуль штовясну”. – быў адказ. – “Ведаюць наш высокі ўзровень. У іхніх школьнікаў веды горшыя. Тэсты неаднаразова гэта паказвалі. Нашы з ахвотай едуць, вось і сёлета чакаем “купцоў” з Санкт-Пецярбурга і, магчыма, з Масквы”.

Што ў Паўночнай Пальміры нашай усходняй суседкі не ўсё ціп-топ з адукацыяй, памятаю яшчэ з сваіх інстытуцкіх гадоў.  Лепшых студэнтаў мінскага “іняза” прэміравалі самалётнай экскурсіяй у на той час Ленінград з наведваннем тамтэйшага ўніверсітэта. Дык нашы  трэцякурснікі на агульнай сустрэчы ва ўніверсітэцкім актавым зале ўставалі і вольна гаварылі па-нямецку, а іхнія нават пяцікурснікі – “робели-с”, а калі і пачыналі нешта артыкуляваць, то давалася гэта ім з цяжкасцяй акаяннай.

Аказваецца, купцы не адзіны метад зняць вяршкі з беларускіх паспяховых школ. Чытаю ў гімназічнай інтэрнэт-газеце  –“…17 марта прошел очный тур Индивидуальной олимпиады школьников по информатике и программированию (ИОИП, Санкт-Петербург, РФ). По результатам предшествующего ему отборочного интернет-тура наш гимназист, 11-классник Герасимов Сергей был приглашен на очный тур, где и показал блестящие результаты, став одним из победителей.

Таксама пералічваюцца брэсцкія гімназісты-прызёры расійскага конкурса з невыпускных класаў.  Далей дык наогул  “верноподданически”: “особенно мы рады тому факту, что победители и призеры очного этапа могут иметь льготы при поступлении в государственные и муниципальные образовательные учреждения высшего профессионального образования РФ”.

Пасля візіта ў ліцэй з абавязваючым прылепам “імя Пушкіна”  ведаю, што і там ладная частка нашых разумнікаў акрыляецца і вылятае, выходзіць, за межы нашага вальера. Пушкін іх кліча, ці што.

Хто каго ўрок і хто каму ў рог

Акрамя канстатацыі інтанаторных і не толькі радасцяў за поспех і расійскую перспектыву, выкажу такое меркаванне. Выбар чалавека з пашпартам, якім з’яўляецца выпускнік нашай школы, трэба паважаць, але мы не можам працаваць як бясплатны прыдатак чужых эканомік і дзяржаў.

Што рабіць, каб не рабіць чарговы  канцлагер? Здаецца мне, трэба распусціць армію (дзясяткі тысяч) платных ідэолагаў, а грошы накіраваць на аплату інтэлектуалаў. Каб тыя заставаліся дома.  Найлепшая будзе ідэалагічна-ўмацавальная акцыя! Не настойваю, хоць рэйтынгава, дзесьці, “намбэр уан”. Зрэшты, можна і запаралеліць. Ёсць яшчэ спосабы дастаць грошы. Прыкладам, бязглуздыя, з прыкметамі злачынных, закуп і ўтрыманне футбольных і хакейных легіянераў. Тут паказальны прыклад нямецкага “софтавага” мультымільянера Дытмара Гопа (DietmarHopp), які за некалькі гадоў вывеў футбольны клуб сваёй роднай вёскі  “Hoffenheim” у вышэйшую лігу, прычым на прынцыпе “ніводнага легіянера”.  Наймаў трэнераў з такой умовай, што будуць вырошчваць мясцовыя таленты!

А так – з навучаннем тая ж ахавая сітуацыя, як і з вёскай – нам баюць пра аграгарадкі, а мы ж ведаем, што бальшыня вёсак паўмёртвыя. І здагадваемся, што калі “агра”, то ўжо не гарадкі, бо што там абгароджваць.

Найперш трэба дакончыць абмер сітуацыі з “элітнымі” выпускнікамі і даведацца, колькі іх з’ехалі б вучыцца за мяжу, калі б не фінансавыя цяжкасці, з якімі звязаны ад’езд з-пад бацькоўскай стрэхі. Бо ці варта хаваць шыла ў мяху. Яно так ці іначай вытыркнецца. А потым, пасля грамадскага абмеркавання, неяк выроўніваць сітуацыю.

Статыстыка паступленняў выпускнікоў гімназіі №1.

Гімназія №1 на абласной Дошцы пашаны.

 

 

Яўген Бяласiн, Реальный Брест

 

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионРодились и пошли в школу при Сталине

Брест и регионСтуденты БрГТУ по-прежнему гоняют мяч по бывшему кукурузному полю

Брест и регион"Токзикоз совести" или как можно верить студентам?

Поделиться:
Комментарии (2)
читателька # 28 мая 2013 в 22:36
+1 + -
+3 / -1
12 повезло, 16 еще попробуют сбежать. В Бресте многие родители мечтают, своих детей устроить в Польше, и с печалью констатируют, то факт, что придется учиться в Бресте, Минксе, Гродно и т.д
эго # 29 мая 2013 в 04:23
+1 + -
+2 / 0
Не зря говорят, что в этой гимназии лучшая подготовка.
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.