Реальный Брест

Наша пиццаРекламодателямЦентр семейной стоматологии ДентикоЗакрытое акционерное страховое общество «Промтрансинвест»Центр детского развития

ГлавнаяБрэсцкая філармонія вешае афішы на ўязныя вароты ўва двор

Брэсцкая філармонія вешае афішы на ўязныя вароты ўва двор

Як я гэтым фактам Амерыку не адкрыў, так і вароты тыя, бачна, ніколі не адкрываюцца. І слава Богу, бо інакш як прачытаць тыя афіш.

Палотны савецкіх яшчэ варот як афішны шчыт філармоніі

З  іншага боку, прымільгалася  бязглуздзіца, спадарове. Замыліла вочы. А разабрацца трэба. Бо культуртрэгеры з Усходу нават з’явіліся. Вось як апярэдзяць нас сляпенькіх і пакажуць, што гэта….безгустоўна. Запрашаю мясцовых культурнікаў звярнуць увагу, як выглядаюць гэтыя вароты.  Перакрый зверху – і акурат будзе глухая брама , быццам  да катэджа мытніка, які ўжо гадоў пяць сядзіць у турме. Людзі ідуць міма гэтай двайной аблезласці (фарба лупіцца, і плакаты, неабароненыя ад вады, паадвісалі), і расчытваць нешта там каля такога неэстэтычнага глухаманьскага аб’екту ім не хочацца. 

Людзі не паварочваюць галаву да такой формы аб’яўлення канцэртаў

Сапраўды, нават у вёсках пры савецкіх часах рабілі нейкія саматужныя шчыты, стараліся не вешаць абвесткі на плот і на слупы. А тут – добра, што не на сцены.

Ёсць жа такое слова: цывілізаванасць. Цывілізацыя гэта калі многія рэчы прадуманыя, прынятыя і такія сабе аксіёмы. Ніхто не вынаходзіць веласіпед. У гарадах ёсць прыбіральні, у іх туалетная папера, а рэкламу вешаюць на адмыслова зробленых для гэтага шчытах, стэндах і тумбах.

Ну, а калі за цывілізаваным светам не вядуць… Па-мойму, за нашы грошы хай бы павялі. 

 Уваход у Брэсцкую філармонію (былы Дом афіцэраў)

Заўважу, што Брэсцкая філармонія нядаўна закончыла дарагі, відаць, рэмонт. Звернем увагу  на  каваную медненую рашотку з лірай. Прыгожа! І напэўна дорага. А грошай  на свой шчыт або тумбу для афіш у каштарыс не заклалі. Яны ж напэўна невялікія. 

Прыгожая рашотка на плоце з агіднымі варотамі.

Між тым тут з чыгуначнага вакзала ідуць тысячы гасцей нашага горада. І ён працягвае ім такую вось затрапезную візітоўку…

 

 

Петр Цекавый, Реальный Брест 

 

 

Похожие статьи:

Брест и регионАлександр Рогачук о подсветке города: лучше, чем в прошлом году, но хуже, чем будет в следующем

Брест и регионНа Ковалевке неизвестный через окно вытащил сейф с Br20 тыс.

Брест и регионЗаявим всему миру, что Брест – велосипедный город!

Брестская крепостьСубботник на руинах Бернардинского монастыря собрал более 60 человек

Брест и регионВ рамках фестиваля «Студенческая весна-2017» брестским студентам показали прелести армейской службы

Поделиться:
Комментарии (4)
трепанатор # 11 июня 2013 в 18:26
0 + -
+4 / 0
С этими самовольными расклейками надо давно уже что-то делать. Весь город загажен, каждый столб, каждое дерево, а еще недавно появилась мода на тротуарные трафареты. Напоминает Хохлому очень с Рашкой.
эстет # 11 июня 2013 в 18:51
0 + -
+4 / 0
и дворик филармонический расчистить не мешало бы,и выпускать туда публику в антрактах, в филармонии, так же как и в драмтеатре, совсем нет места для променадов - буфетов
Наталька # 11 июня 2013 в 21:27
0 + -
+4 / -1
Петр, зачем высасывать новость из пальца, простите из ворот? Вы бы, прежде чем это все писать, поинтересовались бы хотя бы в той же филармонии, почему рядом с новыми коваными решетками такого вида ворота (кстати, они открываются и сейчас иначе во внутренний двор не попасть). Тогда бы Вам ответили, что ремонтные работы завершены пока только внутри здания. Благоустройством пока никто не занимается. Неужели не заметно, что и ограда пока даже не покрашена? Ворота поменяют и вообще они появятся в другом месте.

Да, и на мой взгляд, отличное временное использование площади полотнищ ворот.
гость # 12 июня 2013 в 00:15
0 + -
+5 / -1
А на каком языке статья? Что-то на язык Купаловский мало похоже....
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.