Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоПервый в Бресте онлайн каталог профессиональных мастеровРекламодателям

ГлавнаяБрэсцкі дом памёр разам з карцінай

Брэсцкі дом памёр разам з карцінай

Будынак меў гісторыка-культурную значнасць

Новадзелы пад’ядаюць гістарычныя дамы ў чатырохкутніку 17 Верасня –Будзённага  –  Савецкая  – Дзяржынскага.  Па вуліцы 17 верасня гэтымі днямі павалены ў друз і вывезены на сметнік дом №8. У 2003 годзе дом разам з некалькімі суседнімі быў прызнаны маючым гісторыка-культурную  значнасць. Ён не ўвайшоў у спіс з 274 маючых гісторыка-культурную каштоўнасць.  Але выпадкова перажыў некаторыя з гэтага больш статуснага спіса.

Карціна ў стылі брэсцкага стрыт-артэра на доме №8 па 17 Верасня

На доме мне ўдалося ўвекавечыць тыповую для брэсцкага стрыт-арт-мастака Максіма Самасевіча карціну: птушку поруч з шагалаўскімі фігурамі людзей, істот ды абстрактнымі выявамі.

Карціна загінула разам з домам. На фота 2 дом гэта ўжо толькі груда друзу, на фота 3 і 4 наверсе пераможна гарцуе экскаватар і завяршае зачыстку.

Што тут з’явіцца? Ніхто з вамі не будзе біцца аб заклад, што шэдэўр архітэктуры. Што не чарговая “адбівалка грошай” – вось на гэта ўжо вы не станеце ставіць не тое што зуб – волас.

У гэтым сэнсе багацейшым за наш Брэст будзе не Пінск нават – той жа Ваўкавыск, мястэчка, дзе ядро старога горада польскай забудовы захавалі. Месцамі нават Кобрын…

А вось на што можаце пабіцца аб заклад. Гадоў праз трыццаць-сорак (індэкс 0,8 на затарможанасць),  калі цэнтр горада пакінуць усе людзі здаровага сэнсу, як гэта здарылася ў цэнтральнаеўрапейскіх гарадах, пачнем адбудову гэтых дамоў такімі, якімі іх захавалі фота і чарцяжы.

Натуральна, закладныя давядзецца перадаваць дзецям, так што на кілаграм цукерак не стаўце. 

 

Пётр Цекавый, Реальный Брест 

 

 

Похожие статьи:

Брестская крепостьПодземелья Бреста-6 Подземный город ведет в историю. И в Тересполь?

Брест и регионБрестские трущобы – нелицеприятная грязь на облике родного города

Брест и регионВаляць таполі ля Кобрынскага моста

Брест и регионВ подвалах Бреста можно встретить змей

Брест и регионКапитальный ремонт старых домов!? Реальность ли это?!

Поделиться:
Комментарии (2)
Тытэйщая # 14 августа 2013 в 01:17
0 + -
+3 / -1
Магчыма, што некаторыя прозвiшчы тых, якiя зараз усе знiшчаюць, застануцца нашчадкам у рэтынге са знакaм мiнус... I сапраудныя (прямые) нашчадкi з сорам за сваiх продкау будуць утойваць свае прозвiшча. Магчыма.
з боку # 14 августа 2013 в 01:55
0 + -
+5 / -1
"...I сапраудныя (прямые) нашчадкi з сорам за сваiх продкау будуць утойваць свае прозвiшча."... Такога не будзе блiжэйшыя паў стагодззя. Ёсць адна малая закавыка: патрэбна ящэ юрыдычна даказаць - хто канкрэтна гэтым займаецца. I тут можа быць мноства пастак. Не так усё проста, як, мабыць, каму i хочацца.
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.