Реальный Брест

Наша пиццаМеталлочерепиа, профнастил, сайдинг, ограждения, водосточные системыЦентр семейной стоматологии ДентикоПервый в Бресте онлайн каталог профессиональных мастеровБрестский областной кожно-венерологический диспансер

ГлавнаяМінскія веласіпеды не вытрымалі выпрабавання Белавежскай пушчай

Мінскія веласіпеды не вытрымалі выпрабавання Белавежскай пушчай

Адны  паламаліся, бо перадачы трэба пераключаць на хаду, іншыя па адваротнай прычыне

У Белавежскай пушчы некалькі веламаршрутаў.  Парк пракатных велікаў складзены з айчынных “Спадарожнікаў”.  Майстар па рамонту, які глядзіць за імі, патлумачыў:

–  Вось гэты веласіпед, глядзіце – шэсць перадач, а тут тры, схаваныя ў тарпедзе задняга кола. На такім веласіпедзе – ну канешне, ужо скруцілі – на ім крУціце, крУціце педалі, потым зрабілі паўзу, пераключылі перадачу і паехалі далей.  А на тым пераключацца трэба на хаду. У гэтым тонкасць. Яны абодва “Спадарожнікі”, мінскага завода, прададзенага замежнікам, ліцэнзійны прадукт. Яны аднолькавыя, толькі гэты, з перадачамі ў тарпедзе, больш сучасны.

“Спадарожнікі” для дарослых зробленыя з адкрытай рамай, у стылі так званай “дамкі”

Агулам у пракаце  для турыстаў ёсць некалькі дзясяткаў веласіпедаў для дарослых (падлеткам выдаюцца “АИСТЫ”-маламеркі).  “Больш  сучасныя” ўсё заблакаваныя на адну перадачу. Гэта значыць: што пад гару, што з гары ­– круціш як пры Савецкім Саюзе.  Велікі з адкрытай сістэмай пераключэння перадач – таксама  на кожным лічы ёсць нейкая паломка, хай сабе і сумяшчальная з жыццём, але … Прыкладам, можа педаль заядаць, рычаг пераключэння перадач целяпацца.

Жанчына, якая выдае веламаршруты і веласіпеды ў арэнду, кажа пра тэхніку і людзей на ёй. “Нагрузка на ровары, натуральна.  Таму і працы майстру многа. Але і людзі…ну такія бываюць пераборлівыя. Днямі ў аднаго шына спусціла на маршруце, дык прывёў веласіпед у руках і пытае: “Як так, чаму запаску з сабой не далі. У мяне на машыне запаска ёсць”. Або вяртаюцца з маршрута, бо не вытрымліваюць. Кажуць, надта доўгі. І тады, бывае, на веласіпеды наракаюць”.

Пытаю, ці патрабуюць людзі грошы назад у такіх выпадках незадаволенасці. “А як жа. Бывае. Але я ім раю ўзяць іншы веласіпед і адкатаць, колькі належыць. Бо мне праз касу чэк пераводзіць назад на грошы накладна”.

Застаецца паведаміць нялішнюю лічбу і спадарожную ёй інфармацыю. Самы доўгі веламаршрут па Белавежскай пушчы  27 кіламетраў. Веладарожкі асфальтавыя, шырынёй у паласу дарожнага руху. Па іх ездзяць таксама аўтамабілі абслугі і турыстычныя аўтобусы, так што час пары веласіпедысту даводзіцца збочваць.

Белавежская пушча. На веламаршруце

 

Пётр Цекавый, Рельный Брест 

 

 

 

 

Похожие статьи:

Беловежская пущаКак мы жили без тебя, богомол?

Беловежская пущаЗубров в Пуще пересчитали

Беловежская пущаБеловежская пуща стала местом для охоты на лося

Беловежская пущаНа празднике предместья Деда Мороза не обошлось без нарушений

Беловежская пущаВелосипедная прогулка по Беловежской пуще

Поделиться:
Комментарии (2)
и я там был # 22 августа 2013 в 22:44
0 + -
+2 / 0
Лучше ехать на своих великах, потому что пущанские не едут, и даже км 30 будет тяжело проехать на них, одни мучения.
ВК # 26 августа 2013 в 12:12
0 + -
+2 / 0
Это не велодорожки, это автодороги, по которым проложили веломаршруты.
отключен Javascript

Онлайн радио


Свяжитесь с нами по телефонам:

+375 29 7 956 956
+375 29 3 685 685
realbrest@gmail.com

И мы опубликуем Вашу историю.